Дзе знаходзіцца Белая Русь? Гэта вядома ўсяму свету, даводзіць ужо ў першым сказе сваёй аповесці Вайніслаў Казімір Суліма-Савіч-Заблоцкі. Назва твора – такая ж "шматпавярховая", як і імя яе аўтара: "Апавяданне І-е, Арлалёты і Падканвойны, або Полацкая шляхта (Жаніцьба Ямці Пана Шатана Старэйшага)". Як у фільме-фэнтэзі, паўстае тут старажытны паганскі алтар – "стол Гарыславы", гарыць вогнішча ў ноч на Івана Купалу, плешча цёмнымі водамі Жэраўскае возера, выходзіць з лесу Вужыны кароль, пагрозліва зыркае пачварны васіліск. Сярод гэтых дзівосаў і цудаў нараджаюцца, жывуць і паміраюць, кахаюць, ненавідзяць і шукаюць сэнс жыцця высакародны ўладальнік Арлапольскага замка Януш Павел Арлалёт, стары Мечнік са Шчароты і яго дачка Зоф'я, камісар Жэраўскага маёнтка пан Бурба...
Полацкая шляхта
39,90złЦена
Доставка в течение 2-4 недель от даты заказа
- Сулiма-Савiч-Заблоцкi Вайнiслаў Казiмiр
Еще нет отзывовПоделитесь своим мнением.
Добавьте первый отзыв.