top of page
Усякае можа прымроіцца: і хвост русалкі ў цёмных водах Свіслачы, і прывідны сілуэт балерыны ля Опернага тэатра, і лішняя статуя на Варотах Мінска, і крыважэрныя пасажыры ў паўночным таксі. Упэўненыя, што вам прымроілася? Асцярожна! Нікому не прызнавайцеся, што чуеце, як на пероне звоніць звон, не сварыцеся з кандытарам універсама «Цэнтральны» і сачыце за зоркамі: яны знікаюць не проста так…
У зборнік увайшлі апавяданні ўдзельніц таварыства беларускіх фантастаў «Шуфлядка пісьменніка». Пятнаццаць аўтарак, пятнаццаць твораў — пятнаццаць розных сусветаў. Аднак усе яны так ці інакш звязаныя з Мінскам, яго гісторыяй, адметнымі і цікавымі мясцінамі. Разам з героямі чытач пашпацыруе праспектамі і вулкамі сталіцы, наведае Мінскае мора і парк Перамогі, сустрэнецца з містычнымі і невытлумачальнымі з'явамі... Пісьменніцы абапіраюцца на беларускую міфалогію, але не пераказваюць падручнікі, а ствараюць свае мастацкія вобразы і сюжэты.
«(Ня)чысты Мінск» — гэта цуд, які магчымы толькі там, дзе сустракаюцца любоў да горада і майстэрства пісьменнікаў. Сапраўдная магія, вытканая з шэпту вуліц, памяці дамоў ды ўмення заўважаць водгукі містычнага. Гэта падарожжа назаўжды зменіць горад для вас, з самай першай старонкі. Таленавіта, разнастайна, містычна і кранальна — усё, каб яшчэ больш палюбіць Мінск (і літаратуру) усім сэрцам.

(Ня)чысты Мінск: зборнік містычных апавяданняў

84,90złЦена
Количество
Доставка в течение 2-4 недель от даты заказа
  • калектыў аўтараў таварыства беларускіх фантастаў "Шуфлядка пісьменніка"
Еще нет отзывовПоделитесь своим мнением. Добавьте первый отзыв.

Похожие товары

bottom of page