Янка Купала заслужана лічыцца не толькі вялікім паэтам, але і творцам будучыні беларускай нацыі. Паводле ягоных прароцтваў і азарэнняў склалася матрыца гістарычнага развіцця Беларусі, яе руху да дзяржаўнай незалежнасці. Беларусацэнтрызм — тое, чым прасякнута ўся творчасць паэта-прарока, які прадбачыў галоўныя падзеі і з’явы ХХ стагоддзя — крывавыя катаклізмы і войны, таталітарызм і выдаткі глабалізацыі. Хто яны, «тутэйшыя» са знакамітай аднайменнай п’есы? Гэта мастацкі маркер беларусаў, якія адчулі сваю адметнасць, але не дайшлі да беларускасці. Галоўны купалаўскі «тутэйшы» Мікіта Зносак калісь марыў пра змяшанне моваў і этнасаў — і што ж, у эпоху глабалізацыі тое нібыта спраўджваецца… На сённяшнія рэаліі пясняр глядзіць з той самай задуменнай, прыхаванаю ў вусах усмешкай: маўляў, усё мінецца.
Тутэйшыя
49,90złЦіна
Доставка в течение 2-4 недель от даты заказа
- Янка Купала
Поки що немає відгуківПоділіться думками.
Залиште перший відгук.